Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія ўльтрас: «Некалькі дзясяткаў заўзятараў не пусьцілі ў Беларусь»


Як паведаміў прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, перад сёньняшнім матчам ва ўездзе ў Беларусь было адмоўлена толькі аднаму ўкраінскаму футбольнаму фанату; за двое сутак — сямі заўзятарам.

Падобныя «стоп-лісты» дзейнічаюць ва ўсіх краінах у дачыненьні да фанатаў, якія раней трапілі ў поле зроку праваахоўных органаў за свае дзеяньні, адзначыў у інтэрвію БелаПАН прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Таму, паводле яго словаў, такім заўзятарам ня толькі забаронены ўваход на стадыён, але нават і ўезд у краіну.

Тым часам, фанаты «сіня-жоўтых» на сваёй старонцы у сацыяльнай сетцы «Укантакце» паведамляюць, што трапіць на матч ня змогуць некалькі дзясяткаў заўзятараў, якім да таго ж беларускія памежнікі ставяць у пашпарты штапмы «ўезд забаронены»:

«Далёка ня ўсе заўзятары зборнай Украіны, якія хочуць падтрымаць нашу каманду на матчы „Беларусь-Украіна“, змогуць трапіць на трыбуны стадыёну „Барысаў-Арэна“. Ужо некалькі дзясяткаў заўзятараў не змаглі перасекчы беларуска-ўкраінскую мяжу. Украінцы, якія мэтай паездкі ў Беларусь называюць наведваньне футбольнага матчу „Беларусь-Украіна“, атрымліваюць назад пашпарты са штампам „Уезд забаронены“. Беларускія фанаты раяць украінцам называць іншую мэту візыту ў Беларусь: напрыклад, паездка да сваякоў».

XS
SM
MD
LG