Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна атрымала першую дапамогу ЗША на ўмацаваньне мяжы


Памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Вікторыя Нуланд і амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пайет ў сераду перадалі ўкраінскім памежнікам тэхніку для ўладкаваньня мяжы.

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэсавую службу Дзяржпамежслужбы Ўкраіны, у ходзе сустрэчы абмяркоўваліся неабходныя патрэбы ў прыцягненьні дапамогі з боку ЗША, а таксама сытуацыя на ўсходзе і поўдні Ўкраіны.

Памежнікі атрымалі 45 адзінак тэхнікі. Акрамя таго, украінскім памежнікам пастаўленыя біноклі, пераносныя цеплавізары, дызэльныя генэратары і спальныя мяшкі. Як паведаміў 5 канал ўкраінскага тэлебачаньня агульная сума дапамогі ЗША на ўладкаваньне мяжы складзе 26 мільёнаў даляраў.

Акрамя ўжо атрыманага абсталяваньня на суму 3 мільёны даляраў, працягваюцца закупкі сродкаў аўтаномнага жыцьцезабесьпячэньня для падразьдзяленьняў Дзяржпамежслужбы, браняваных патрульных аўтамабіляў, цеплавізараў і інжынэрнай тэхнікі яшчэ на 12 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG