Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 кастрычніка прэзыдыюм Савету міністраў Беларусі пастанавіў, што Беларусь ня будзе пераходзіць на зімовы час.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла прэс-сакратар прэм’ер-міністра Беларусі Вольга Доўгая.

Адмысловая камісія прадставіла шэраг аргумэнтаў на карысьць такога рашэньня. У прыватнасьці, адзначыла эканамічную немэтазгоднасьць пераводу гадзіньнікаў.

Раней Дзяржстандарт Беларусі заявіў, што ня бачыць дастаткова падстаў для пераходу краіны на зімовы час. «Мы б не пераводзілі час, а захавалі так, як сёньня ў Беларусі ёсьць», — сказаў старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Віктар Назаранка.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сэзонны час у 2011 годзе. З 2011 году адмяніла сэзонны перавод стрэлак і Расея. Аднак 1 ліпеня 2014 году расейская Дзярждума прыняла рашэньне вярнуць у краіну зімовы час. Стрэлкі ў Расеі перавядуць 26 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG