Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзейны прэзыдэнт адказвае ў Гааскім судзе


Будынак міжнароднага трыбуналу ў Гаазе

Будынак міжнароднага трыбуналу ў Гаазе

Прэзыдэнт Кеніі Ўхуру Кеніата стаў першым дзейным кіраўніком дзяржавы, які паўстаў перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе.

Кеніата прыбыў на судовае пасяджэньне ў Гаазе, якое неаднаразова адкладвалася. Ён павінен адказаць на пытаньні аб сваёй ролі ў арганізацыі гвалту супраць палітычных праціўнікаў у 2007 — 2008 гадох. Паводле вэрсіі абвінавачваньня, пасьля паразы на прэзыдэнцкіх выбарах 2007 году Кеніата арганізаваў кампанію гвалту, ахвярамі якой сталі каля паўтары тысячы чалавек. Прэзыдэнт Кеніі абвяргае гэтыя абвінавачваньні і лічыць іх палітычна матываванымі. Ён таксама патрабуе закрыць справу. Аднак судом ён абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці.

Прыхільнікі Кеніаты і кенійскія заканадаўцы таксама прыбылі ў Гаагу і знаходзіліся ў судзе, разьмясьціўшыся на перапоўненай галерэі для публікі. Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Фату Бенсуда сьцьвярджае, што прыхільнікі Кеніаты прыбылі для запалохваньня сьведак. Пракурор папрасіў адтэрміноўкі на нявызначаны тэрмін, заявіўшы, што Найробі хавае дакумэнты, якія маглі б праліць сьвятло на факты гвалту, які паставіў адну з самых стабільных краінаў Усходняй Афрыкі на мяжу грамадзянскай вайны.

Судзьдзі могуць адправіць справу ў суд або адмовіцца ад яго, але гэта рашэньне, як чакаецца, будзе адкладзенае на больш позьні тэрмін.

XS
SM
MD
LG