Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Вінаградава: Што з Паўлам — невядома, але ягоны інспэктар просіць не падымаць шуму


Сьвятлана і Павал Вінаградавы
Сьвятлана і Павал Вінаградавы

Актывіст моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» з раніцы знаходзіцца ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Маскоўскага раёну, куды пайшоў па дазвол пакінуць Менск на час саміту СНД.

Жонку актывіста Сьвятлану Вінаградаву папрасілі «не падымаць шуму».

«Учора Павал патэлефанаваў свайму інспэктару і сказаў, што хоча на час саміту зьехаць зь Менску да бацькі ў Беразіно, бо падчас мерапрыемстваў такога кшталту яго заўсёды затрымліваюць. Спачатку інспэктар сказаў, што яму патрэбны час на развагі, але праз гадзіну ператэлефанаваў і сказаў, што варыянт з ад’ездам у Беразіно магчымы, але трэба прыйсьці ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю сёньня з раніцы і напісаць заяву», — распавядае Сьвятлана Вінаградава.

Сёньня раніцай Сьвятлана падвезла мужа да інспэкцыі, пасьля чаго тэлефон Паўла перастаў адказваць.

«Гадзіне а 12-й з Паўлавага тэлефона мне пазваніў інспэктар і сказаў, што ня трэба падымаць шум, Павал, маўляў, у нас. Таксама ён сказаў, што абмяркоўваецца магчымасьць паездкі ў Беразіно і вырашаецца пытаньне пра працяг нагляду над Паўлам. Я на гэта запярэчыла, што нагляд працягвае суд, і пацікавілася, ці выклікаць мне адваката. На гэта інспэктар сказаў, што дадаткова паведаміць, калі спатрэбіцца адвакат», — распавяла Свабодзе жонка актывіста.

Цяпер невядома, у якім статусе знаходзіцца Павал у інспэкцыі Маскоўскага раёну і калі ён будзе вызвалены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG