Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нафты маркі Brent ўпала ніжэй 91 даляра, расейская Urals — яшчэ таньней


Цана нафты на сусьветных біржах далей абнаўляе мінімумы. Сёньня раніцай нафта маркі Brent каштавала меней 91 даляру за барэль.

Гэта новы самы нізкі паказчык за апошнія некалькі гадоў. У чэрвені 2012 года цана нафты на кароткі час апускалася да адзнакі 90 даляраў за барэль, але праз некалькі тыдняў аднавіла імклівы рост — значна вышэй 100 даляраў за барэль.

Расейская нафта маркі Urals прадаецца на некалькі даляраў таньней Brent.

Міністэрства фінансаў Расеі будзе рэагаваць у выпадку падзеньня цаны нафты маркі Urals істотна ніжэй 96 даляраў за барэль, закладзеных у бюджэт Расеі. Пра гэта яшчэ ў сярэдзіне верасьня заяўляў міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў.

На гэтым тыдні Сілуанаў паведаміў, што Расея ў доўгатэрміновай пэрспэктыве ня можа дазволіць сабе выкананьне заплянаванай раней дзяржаўнай праграмы ўзбраеньняў, паколькі цяперашнюю праграму фармавалі, зыходзячы з папярэдніх, зусім іншых, больш аптымістычных макраэканамічных прагнозаў.

XS
SM
MD
LG