Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд: Расея заплаціць, калі Менскі пратакол ня будзе выкананы цалкам


Віктоыря Нуланд

Віктоыря Нуланд

Для поўнага выкананьня Менскага пратаколу трэба распрацаваць выразны плян па аднаўленьні паўнавартаснага кантролю над украінскай-расейскай мяжой.

Пра гэта заявіла памочніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд падчас сустрэчы ў Кіеве са студэнтамі Нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Шаўчэнкі.

«Мы верым, што менскія дамоўленасьці ад 5 верасьня, калі яны будуць выкананыя, даюць найбольшую надзею на мір. І Ўкраіна ўжо выканала нямала сваіх абавязацельстваў: яна прыняла закон аб амністыі, аб асаблівым статусе мясцовага самакіраваньня на ўсходзе, які забясьпечвае дэцэнтралізацыю ўлады там, украінскі ўрад прыкладае ўсе намаганьні дэмаркацыі лініі разьмежаваньня », — сказала памочніца Джона Кэры.

Пры гэтым Вікторыя Нуланд адзначыла, што ключавым зьяўляецца пытаньне аднаўленьня кантролю над украінскай-расейскай мяжой.

«Трэба распрацаваць выразны плян для аднаўленьня міжнароднай мяжы і пасьля гэтага прыцягнуць Расею і міжнародную супольнасьць да імплемэнтацыі гэтага пляна, каб аднавіць працу прапускных пунктаў і дазволіць місіі АБСЭ маніторыць мяжу, усталяваць тэхнічныя і іншыя неабходныя будынкі паміж пастамі. Пакуль мяжа ня будзе зачыненая, мы ня зможам спыніць працэс пастаўкі зброі », — заявіла прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Яна таксама адзначыла, што для мірнага ўрэгуляваньня канфлікту баевікі і зброя павінны пакінуць ўкраінскую тэрыторыю, а ўсе палонныя — быць вызваленымі. «Мы, ЗША і Эўропа, выразна далі зразумець Расіі: калі Менскі пратакол будзе цалкам выкананы так, як ён напісаны, то мы пачнём прыбіраць некаторыя санкцыі супраць Расеі. Гэта магутны стымул. Але мы так жа выразна далі ёй зразумець, што калі Менскі пратакол ня будзе паважацца, то за гэта прыйдзецца расплачвацца », — адзначыла Нуланд.

Яна падкрэсьліла, што «поўнае выкананьне Менскага пратаколу» азначае выкананьне ўсіх без выключэньня яго пунктаў, а не толькі тых, якія могуць быць «зручнымі» для іншых.

Нуланд таксама адзначыла, што, паводле зьвестак ЗША, паток зброі праз мяжу з Расеі ва Ўкраіну не спыніўся, і гэта істотна ўскладняе ўвесь працэс.

XS
SM
MD
LG