Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Ніякіх перамоваў аб зьмене межаў Украіны ня будзе


Архіўнае фота
Архіўнае фота

«Дзяржаўная мяжа Ўкраіны праходзіла, праходзіць і будзе праходзіць там, дзе яна зафіксаваная міжнароднымі дамовамі, дзе яна прызнаная ўсясьветнай супольнасьцю. І ніякіх таргоў, ніякіх дамоўленасьцяў аб нібыта перадачы або перамяшчэньні ўкраінскай мяжы быць ня можа», — заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Кіеве падчас праверкі гатоўнасьці памежных падразьдзяленьняў да выкананьня мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі мірнага пляну.

Паводле Парашэнкі, усе іншыя трактоўкі адносна лініі ўкраінскай мяжы — палітычныя спэкуляцыі, якія б’юць ня толькі па палітычных апанэнтах, а па ўсёй краіне.

«І наша з вамі сьвятое заданьне — гэтую мяжу абараніць», — сказаў Парашэнка, зьвяртаючыся да памежнікаў.

Ён адзначыў, што пазыцыя ўлады ў памежнай палітыцы дакладная і нязьменная:

«Мяжа павінна быць празрыстай для ўсіх, хто прыйдзе ва Ўкраіну зь мірам, і надзейна абароненай ад тых, хто мае дрэнныя намеры і прыйшоў да нас з вайной».

Прэзыдэнт растлумачыў, што Ўкраіна выкарыстоўвае час спыненьня агню для таго, каб «добра абараняць дзяржаву».

Рэжым спыненьня агню фармальна дзейнічае ва Ўкраіне з 5 верасьня. Украінскія сілавікі і прарасейскія баевікі тым часам вінавацяць адны адных у парушэньні перамір’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG