Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка яшчэ ня вырашыў, ці ехаць на саміт СНД у Менск


Пятро Парашэнка ў менскім аэрапорце, архіўнае фота

Пятро Парашэнка ў менскім аэрапорце, архіўнае фота

Пытаньне ўдзелу прэзыдэнта Ўкраіны ў саміце кіраўнікоў краін СНД, які адбудзецца 10 кастрычніка ў Менску, пакуль ня вырашана.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі, прэс-сакратар МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

«Канчатковае рашэньне пра ўзровень прадстаўніцтва Ўкраіны яшчэ не прынятае», — заявіў Перабійніс.

Ён таксама ўдакладніў, што на тым ці іншым узроўні Ўкраіна на саміце ў любым выпадку будзе прадстаўлена.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД адбудзецца 10 кастрычніка. Прэс-служба Крамля ўжо паведаміла, што прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін дакладна прыедзе ў Менск.

XS
SM
MD
LG