Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Белавія» зьявіцца гарадзенскі канкурэнт


У Беларусі плянуецца стварыць другую міжнародную пасажырскую авіякампанію, якая створыць канкурэнцыю «Белавія».

Пра гэта паведаміў міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі Анатоль Сівак, перадае БелТА.

«Ёсьць даручэньне прадпрыемству «Гроднаавія» стварыць другую міжнародную пасажырскую авіякампанію ў Беларусі як канкурэнта «Белавія», — сказаў міністар.

Ён удакладніў, што разглядаецца магчымасьць рэалізаваць гэты праект менавіта на базе «Гроднаавія». Як мяркуецца, тады «Гроднаавія» зьменіць сваю назву.

Паводле Анатоля Сівака, цяпер ствараецца бізнэс-плян. Калі ён канчаткова будзе падрыхтаваны, дакумэнты пройдуць зацьвярджэньне ў Міністэрстве транспарту і камунікацыяў.

XS
SM
MD
LG