Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр нямецкі пісьменьнік Зігфрыд Ленц


Зігфрыд Ленц
Зігфрыд Ленц

Сёньня нямецкія СМІ паведамілі, што на 89 годзе жыцьця ў Гамбургу памёр Зігфрыд Ленц, адзін з найбольш вядомых нямецкіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя.

Зігфрыд Ленц нарадзіўся 17 сакавіка 1926 году ў мястэчку Лік ва Ўсходняй Прусіі (сёньня горад Элк у Польшчы).

Зігфрыд Ленц дэбютаваў у 1951 годзе. Ён — аўтар паўтара дзясятка раманаў і каля дзясятка зборнікаў апавяданьняў.

Да ягоных найбольш вядомых кнігаў належаць зборнік апавяданьняў «Такія пяшчотныя былі Зулейкі» (So zärtlich war Suleyken, 1955) і раман «Краязнаўчы музэй» (Heimatmuseum, 1978), у якіх аўтар зь любоўю і настальгіяй адмаляваў жыцьцё ва Ўсходняй Прусіі перад Другой сусьветнай вайною.

Для большасьці нямецкіх і міжнародных чытачоў Зігфрыд Ленц вядомы перш за ўсё як аўтар раману «Урок нямецкай мовы» (Deutschstunde, 1968), у якім ён разглядае комплекс нямецкай віны і маральную адказнасьць за часы нацызму.

Зігфрыд Ленц атрымаў шэраг прэстыжных літаратурных прэмій Нямеччыны, у тым ліку Прэмію імя Гётэ і Прэмію міру нямецкага кнігагандлю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG