Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыцьцё вытворчасьці аўтамабіляў «Пэжо» і «Сітраен» прадугледжана ліцэнзійным пагадненьнем, падпісаным у Парыжы 6 кастрычніка ў прысутнасьці намесьніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пятра Пракаповіча.

Як паведамляе БелаПАН, пад пагадненьнем паставілі подпісы прадстаўнікі трох кампаніяў-удзельніц праекту: групы PSA Peugeot Citroen, вытворчага прадпрыемства «Юнісон» і кампаніі «ПС Аўта Груп».

Як паведамляе прэсавая служба дырэкцыі па краінах СНД PSA Peugeot Citroen, запуск вытворчасьці ў Беларусі заплянаваны на лістапад 2014 году. Машыны будуць зьбіраць на заводзе «Юнісан», што ў вёсцы Абчак за 10 кілямэтраў ад Менску, а прадаваць — праз дылерскія цэнтры «Пэжо» і «Сітраен» у Беларусі, якія належаць афіцыйнаму імпартэру абедзьвюх марак — кампаніі «ПС Аўта Груп».

Пакуль што плянуецца выпускаць 2500 аўтамабіляў у год, прадаваць іх будуць у Беларусі. На заводзе «Юнісан» будуць выпускацца чатыры мадэлі «Пэжо»: сэдан сярэдняга клясу 301, сэдан бізнэс-клясу 508, красовэр 3008 і шматмэтавы вэн «Партнэр», а таксама дзьве мадэлі «Сітраен»: сэдан сярэдняга клясу C-Elysee і шматмэтавы вэн «Бэрлінга».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG