Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін узяў выходны на свой дзень нараджэньня 7 кастрычніка і паляцеў у тайгу.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на прэсавую службу Пуціна.

«Кіраўнік дзяржавы вылятае ў сыбірскую тайгу, дзе ён і адпачне ў свой дзень нараджэньня», — паведаміў прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, Пуцін будзе знаходзіцца «ў 300-400 кілямэтрах ад бліжэйшага жыльля», таму ўмовы для адпачынку дакладна «не будуць стацыянарнымі».

Пуціна ўжо павіншаваў з днём народзінаў Сяргей Аксёнаў, які ўзначальвае акупацыйныя ўлады анэксаванага Расеяй Крыму. Ён назваў заслугай Пуціна «духоўны і патрыятычны ўздым у краіне і тое адзінства народа і ўлады», якое, як сказана ў віншаваньні, «заўсёды было закладам гістарычных перамог Расеі». Прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну ў аўторак, 7 кастрычніка, спаўняецца 62 гады. У Расеі хочуць зрабіць гэты дзень дзяржаўным сьвятам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG