Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кіраўнік НАТО з першым візытам наведаў Польшчу


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг лічыць, што парушэньні спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны выклікаюць сур’ёзны непакой.

Пра гэта ён заявіў у панядзелак падчас свайго візыту ў Польшчу.

Гэта яго першы візыт у якасьці генэральнага сакратара НАТО за мяжу.

Паводле яго слоў, НАТО занепакоеная сытуацыяй ва Ўкраіне. "Мы віталі спыненьне агню і разглядалі гэта як прадстаўленую магчымасьць«,— падкрэсьліў ён.

«У той жа час мы бачым, што адбываюцца парушэньні рэжыму спыненьня агню. А гэта выклікае ў нас вялікую занепакоенасьць. Я падтрымліваю ўрад Украіны ў тым, што ён вельмі шмат робіць для захаваньня рэжыму спыненьня агню і ўносіць ўклад у палітычнае рашэньне канфлікту», — заявіў Столтэнбэрг.

Генэральны сакратар сказаў, што ягоны візыт у Польшчу — прызнаньне важнай ролі, якую гэтая краіна гуляе ў НАТО і прыкмета салідарнасьці ў гэтыя неспакойныя часы. НАТО абараняе кожнага саюзьніка, сказаў генэральны сакратар.

Столтэнбэрг таксама адзначыў, што плян НАТО па ўзмацненьні вайсковай прысутнасьці ва Ўсходняй Эўропе не парушае дамоўленасьцей з Расеяй, дасягнутых пасьля заканчэньня «халоднай вайны» аб узроўні ваенных сіл у рэгіёне.

Выступаючы на ваенна-паветранай базе Ласкі ў Цэнтральнай Польшчы, Столтэнбэрг выказаў падтрымку стварэньню сіл хуткага рэагаваньня для падтрымкі дзяржаў-сябраў НАТО ва Ўсходняй Эўропе, занепакоеных умяшальніцтвам Расеі ва Ўкраіне.

Паведамляючы пра візыт Сталтэнбэрга ў Польшчу, Reuters нагадвае, што ў маладосьці ён быў антываенныя актывістам, а таксама вядомы сваімі навыкамі ў наладжваньні кампрамісаў і веданьнем Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG