Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сайце Астраханскай абласной думы «абвясьцілі» аб адзьдзяленьні рэгіёну


На афіцыйным сайце Астраханскай абласной думы ў ноч на 7 кастрычніка зьявілася аб’ява аб выхадзе рэгіёну са складу Расейскай Фэдэрацыі і аб стварэньні Ніжне-Волжскай народнай рэспублікі.

Праз некалькі гадзін зварот быў выдалены. Прадстаўнікі мясцовых уладаў кажуць, што сайт, хутчэй за ўсё, ўзламалі.

Разьмешчанае нібыта ад імя «надзвычайнага камітэта» паведамленьне падпісана губэрнатарам Астраханскай вобласьці, старшынёй абласной думы, кіраўніком рэгіянальнага ўпраўленьня ФСБ і Ігарам Стралковым — былым самазваным міністрам абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Праваахоўныя органы праводзяць праверку. Не выключана, што будзе заведзеная крымінальная справа, паведамляе «Інтэрфакс».

Расейскія законы за публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці і сэпаратызму ў інтэрнэце і СМІ прадугледжанае пакараньне ў выглядзе прымусовых працаў або турэмнае зьняволеньне тэрмінам на пяць гадоў.

Расея актыўна падтрымлівае сэпаратысцкія настроі ва Ўкраіне, пастаўляе ў Данбас зброю, цяжкую тэхніку і баевікоў, а таксама рэгулярныя вайсковыя часьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG