Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ўрале адкрылі помнік Уладзімеру Мулявіну


У Екацерынбургу сёньня быў адкрыты помнік легендарнаму беларускаму «песьняру» Ўладзімеру Мулявіну.

Помнік народнаму артысту СССР і Беларусі, заснавальніку «Песьняроў», чыё дзяцінства прайшло ў Свярдлоўску, зроблены групай скульптараў пад кіраўніцтвам Сяргея Логвіна. Манумэнт мае вышыню 3,5 мэтра.

Помнік на радзіме Мулявіна быў устаноўлены з ініцыятывы Міністэрства культуры Беларусі сумесна з адміністрацыяй Екацерынбурга, паведамляе БелТА.

XS
SM
MD
LG