Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францкевіч у бясьпецы


Актывіст Аляксандар Францкевіч, у кватэру якога раніцай ламіліся людзі ў цывільным, знаходзіцца ў бясьпечным месцы.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку : «Усё добра, я ў бясьпечным месцы, далёка ад Менску».

Раніцай ён паведаміў Свабодзе, што ў ягоную кватэру спрабуюць пранікнуць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. «Не хачу паўтараць чужыя памылкі і адчыняць ім дзьверы. Ня хочацца адразу пасьля адпачынку ні за што ехаць на суткі. Супрацоўнікі былі ў цывільным. Яны спрабавалі адчыніць дзьверы кватэры сілай, але не атрымалася,» — паведаміў Аляксандр Францкевіч.

Сам ён толькі што вярнуўся з адпачынку ў Грэцыі і ня ведае, з чым можа быць зьвязаны такі інтарэс да яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG