Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Рыгорам Кійко


Рыгор Кійко
Рыгор Кійко

Сёньня аб 11 гадзіне адбылося разьвітаньне зь сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, былым палітвязьнем, мастаком Рыгорам Кійко.

Ён памёр у ноч з 2 на 3 кастрычніка ў 10 клінічнай бальніцы ад анкалягічнай хваробы.

Разьвітаньне праходзіла ў рытуальнай залі менскага крэматорыя. Праводзіць мастака ў апошні шлях прыйшлі старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, мастакі Мікола Купава, Генадзь Драздоў, Лявон Грышчук і іншыя, намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, сустаршыня БХД Павал Севярынец, актывісты і сваякі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG