Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вышыванка: мода на патрыятызм, салідарнасьць з Украінай ці Беларусь лапцёвая?


У новай перадачы «Бяз гальштукаў» падсумоўваем Першы дзень беларускай вышыванкі ў Менску і працягваем дыскусію пра моду на вышыванкі.

Што найперш ўвасабляюць вышыванкі — частку этнічнай культуры, фальклёру, перайманьне ўкраінскай патрыятычнай тэндэнцыі, адраджэньне беларушчыны ці сымбаль вясковай Беларусі? У дыскусіі бяруць удзел адзін з арганізатараў Дня беларускай вышыванкі ў Менску Франак Вячорка, гісторык, кіраўнік напрамку "Публічная гісторыя" Эўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі"Аляксей Братачкін і мастацтвазнаўца Вячаслаў Ракіцкі, аўтар першай перадачы «Бяз гальштукаў», прысьвечанай вышыванкам.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG