Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы абвяргаюць «Рассельгаснагляд»: наша каўбаса не заражаная


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі ўвяла забарону на пастаўкі ў Расею прадукцыі беларускага дзяржаўнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат».

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі ўвяла забарону на пастаўкі ў Расею прадукцыі беларускага дзяржаўнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат».

У каўбасе гэтага прадпрыемства быў знойдзены геном афрыканскай чумы сьвіней. Пра гэта паведамляе сайт ведамства.

«У выпадку выяўленьня новых партый прадукцыі з генэтычным матэрыялам віруса АЧС магчымае пашырэньне фармату забаронных захадаў», — адзначаецца ў паведамленьні.

Рэгіянальная ўправа Рассельгаснагляду выявіла партыю варанай каўбасы, заражаную АЧС, на аптовым складзе «Гандлёвы дом Белпрадукт» у Бранскай вобласьці ў рамках плянавага маніторынгу бясьпекі імпартных прадуктаў. Заражаная партыя захоўваецца цяпер у ведамстве, а тым часам інспэктары вэтэрынарнай службы высьвятляюць, якім чынам геном віруса трапіў туды.

Вэтэрынар з Аршанскага мясакансэрвавага камбінату назваў у інтэрвію Свабодзе гэта поўным глупствам:

«Вірус афрыканскай чумы пры тэмпэратуры 60 градусаў інактывуецца цягам 20 хвілін. Усе каўбасныя вырабы на ўсіх прадпрыемствах сьвету праходзяць сур’ёзную тэрмічную апрацоўку. На аршанскім прадпрыемстве таксама, з тэмпэратурай варкі 85 градусаў, з дасягненьнем унутры батона каўбасы тэмпэратуры 70 градусаў цягам 35 хвілін. Скажыце, які там вірус можа быць?

А інфармацыя ўкінутая, што гэта геном. Што такое геном? Гэта часьцінка ДНК. Сёньня ў сьвеце няма ніякіх мэтодык вызначэньня вірусу афрыканскай чумы ў гатовым прадукце. Такіх мэтодык нават няма ў міжнародным эпізаатычным бюро.

Расейцы прыдумалі нейкую „дамарошчаную“ мэтодыку. У сьвеце няма такіх мэтодык.

Беларуская прадукцыя — найлепшая ў СНД. Дзе яшчэ сёньня засталіся савецкія ДАСТы? Дзе яшчэ ёсьць такі сур’ёзны кантроль, які ажыцьцяўляе Дзяржаўная вэтэрынарная служба? Толькі ў Беларусі. Так што наконт генома АЧС — гэта поўнае глупства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG