Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кустурыца хоча зьняць фільм пра партызан у Беларусі


Эмір Кустурыца
Эмір Кустурыца


Пра гэта піша нямецкае інтэрнэт-выданьне kino-zeit.de.

Як гаворыцца ў публікацыі, у 2010 годзе Кустурыца наведаў кінафэстываль «Лістапад» у Менску, сустрэўся тут зь беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам і атрымаў ад яго адмысловую прэмію за разьвіцьцё духоўнасьці ў кінамастацтве. Цяпер жа вядомы рэжысэр будзе здымаць у Беларусі. У розных інтэрвію ён не аднойчы пазыцыянаваў сябе як вялікага прыхільніка Беларусі.

У выдадзеным у 1982 годзе рамане Прыма Леві, паводле якога Кустурыца ў суаўтарстве з Горданам Міхічам напісаў сцэнар, ідзецца пра супраціў у Беларусі падчас Другой усясьветнай вайны. Галоўныя героі фільму — удзельнікі габрэйска-беларускай партызанскай групы.

Паведамляецца, што новы фільм будзе сумеснай італьянска-беларускай вытворчасьці. Ён будзе здымацца на дзяржаўнай кінастудыі «Беларусьфільм», якая пасьля развалу СССР вырабляе крыху болей за адзін фільм у год. У асноўным жа вытворчыя магутнасьці кінастудыі выкарыстоўваюць расейскія кінэматаграфісты. Зьняць фільм плянуецца ў 2015 годзе. Мяркуецца, што здымкі ў Беларусі працягнуцца 60 дзён, а ў Італіі — 20 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG