Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пракурор патрабуе для Рубцова 3 гады «хіміі»


Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

Прысуд будзе абвешчаны а 15-й гадзіне.

У судзе Цэнтральнага раёну Менска завяршылася дасьледаваньне крымінальнай справы супраць актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова. Яго вінавацяць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса «Абраза судзьдзі або народнага засядацеля».

У спрэчках пракурор запатрабаваў для Юрыя Рубцова пакараньне ў выглядзе трох гадоў абмежаваньня волі — так званай «хіміі», зь якіх будзе вылічаны адзін год паводле амністыі.

Сам Рубцоў у апошнім слове заявіў, што вінаватым сябе не прызнае.
Працэс вядзе судзьдзя Натальля Вайцэховіч.

Сьледзтва супраць Рубцова распачалося 5 жніўня, калі яго дапыталі ў Савецкім аддзеле Сьледчага камітэта Менска ў якасьці падазраванага. У аснове абвінавачваньня — заява судзьдзі Савецкага раёна Менска Кірыла Палулеха, які сьцьвярджае, што падчас разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова 28 красавіка той нібыта абразіў судзьдзю зьневажальнымі словамі.

За абразу судзьдзі прадугледжваюцца розныя віды пакараньня — штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасьці месяцаў ці абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.

XS
SM
MD
LG