Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шлях, які выбрала Расея, — безнадзейны — Кшыштаф Занусі


Кшыштаф Занусі

Кшыштаф Занусі

Радыё Свабода паразмаўляла з польскім рэжысэрам Кшыштафам Занусі, які наведаў фэстываль «Эўрапейскі экспрэс» у Кіеве.

— У сваёй кнізе «Час паміраць» вы пішаце, што старое грамадзтва павінна загінуць, каб нарадзілася новае. На якой стадыі цяпер украінскае грамадзтва?

— Я сам хацеў бы задаць гэтае пытаньне ўкраінцам. Ёсьць надзея, што творыцца новае грамадзтва. Як далёка і глыбока пойдзе гэты працэс — мы яшчэ пабачым. Але Майдан ужо паказаў, што ва Ўкраіне прысутнічае элемэнт грамадзянскай супольнасьці, ёсьць жаданьне ісьці іншым шляхам — правераным шляхам сьвету заходняй Эўропы. Тым шляхам, да якога Расея падышла і ад якога цяпер адыходзіць. Гісторыя вырашыць, на чыім баку была праўда, але, на мой погляд, кірунак, які выбрала Расея, даволі безнадзейны. Таму што гэта — рух назад. Расея марыць пра імпэрыю — менавіта тады, калі сьвет нарэшце вызваліўся ад імпэрыяў. Гэта быў вельмі балючы працэс, але ён адбыўся — у Партугаліі, Гішпаніі, Вялікабрытаніі, Францыі. 24 гады таму і Расеі нарэшце ўдалося пазбавіцца імпэрыі. Вядома, былі ахвяры і ў Тбілісі, і ў Вільні, але ў цэлым гэты працэс адбыўся вельмі плаўна. Імпэрыя нікому не патрэбная сёньня — трэба разьвіцьцё. Затое зьяўляюцца нейкія настальгічныя думкі, на фоне якіх, дарэчы, у пэўнай ступені і адбываецца канфлікт ва Ўкраіне.


Цалкам інтэрвію можна прачытаць на сайце ўкраінскай службы Радыё Свабода.


XS
SM
MD
LG