Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шварцэнбэрг прыедзе ў Менск на Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня


У межах кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» стартаваў тыдзень, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

У сядзібе «Галіяфы» 5 кастрычніка запрацавала выстава плякатаў фондаў сусьветнай кааліцыі супраць сьмяротнага пакараньня, а таксама зробленыя беларускім мастаком Алегам Аблажэем адмыслова да гэтай даты графічныя працы, прысьвечаныя розным аргумэнтам супраць сьмяротнага пакараньня.

Сэнсава працы Алега Аблажэя перагукваюцца са зьместам міні-фільмаў з сэрыі «Аргумэнты супраць сьмяротнага пакараньня», якія робяць Паліна Сьцепаненка і Віктар Трацякоў.

Андрэй Палуда
Андрэй Палуда

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Андрэй Палуда распавёў Свабодзе, што выстава плякатаў, якая пачала працаваць 5 кастрычніка ў сядзібе "Галіяфы«,— толькі першае мерапрыемства ў межах сёлетняга Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня.


Да 10 кастрычніка, калі адзначаецца Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, праваабаронцы заплянавалі яшчэ некалькі імпрэзаў.


«7 кастрычніка ў сядзібе „Галіяфы“ распачне працу фотавыстава „Вышэйшая мера“ з фотапраекту Сяргея Балая, у межах якой фатограф здымаў сваякоў тых, хто прыгавораныя да сьмяротнага пакараньня ці ўжо расстраляны.


Таксама мы будзем ладзіць публічныя выступы вядомага абаліцыяніста Карла Шварцэнбэрга, які пасьлядоўна адстойвае правы чалавека, і ўзбекскай праваабаронцы Тамары Чыкуновай, якая ўзначаліла праваабарончую арганізацыю „Маці супраць сьмяротнага пакараньня і катаваньняў“, пасьля тго, як у Ташкенце расстралялі яе адзінага сына. Мяркуецца, што Тамара Чыкунова сустрэнецца са сваякамі пакараных сьмерцю беларусаў», — адзначыў Андрэй Палуда.


Першы Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня прайшоў у 2013 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG