Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць чалавека-майку Юрыя Рубцова


Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

У судзе Цэнтральнага раёну ўзноўлены разгляд крымінальнай справы супраць актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова.

Яго вінавацяць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса «Абраза судзьдзі або народнага засядацеля». Працэс вядзе судзьдзя Натальля Вайцэховіч.

Сьледзтва супраць Рубцова распачалося 5 жніўня, калі яго дапыталі ў Савецкім аддзеле Сьледчага камітэта Менска ў якасьці падазраванага. У аснове абвінавачваньня — заява судзьдзі Савецкага раёна Менска Кірыла Палулеха, які сьцьвярджае, што падчас разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова 28 красавіка той нібыта абразіў судзьдзю зьневажальнымі словамі.

За абразу судзьдзі прадугледжваюцца розныя віды пакараньня — штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасьці месяцаў ці абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.

Разгляд справы, які быў распачаты 16 верасьня, быў перанесены ў сувязі з тым, што на працэс зьявіліся ўсе сьведкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG