Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі горш ставіцца да Эўразьвязу


Колькасьць прыхільнікаў прарасейскага зьнешнепалітычнага курсу Беларусі з пачатку 2014 года павялічылася, а амаль палова беларусаў стала горш ставіцца да Эўразьвяза.


Аб гэтым сьведчаць зьвесткі зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.
Пасьля падзей ва Ўкраіне ў 2014 годзе ў 47% беларусаў стаўленьне да Эўразьвязу стала горшым і толькі ў 5,6% яно палепшылася.

Пры гэтым да Расеі сталі лепш адносіцца 21,9% беларускіх грамадзян, а 24,3% зьмянілі сваё стаўленьне ў адмоўны бок.

За ўваходжаньне Беларусі ў Эўразьвяз на гіпатэтычным рэфэрэндуме цяпер прагаласуюць толькі 25% (35,9% у канцы 2013 г.), а 50,3% выступяць супраць (34,6 % — у 2013 г.) Пры гэтым за аб’яднаньне Беларусі і Расеі на рэфэрэндуме гатовы прагаласаваць 23% беларусаў — амаль столькі ж, як і ў канцы 2013 г. Яшчэ 54,3 % беларусаў выступяць супраць далучэньня да Расеі.

Але калі беларусам прапануюць выбіраць паміж аб’яднаньнем за Расеяй і ўступленьне ў Эўразьвяз, то 47,4% гатовыя прагаласаваць за аб’яданьне з ўсходнім суседам (36,6% у канцы 2013 г.) і толькі 32% падтрымаюць заходні вэктар разьвіцьця (44,6% у канцы 2013 г.).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG