Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнік Навальнага папрасіў прытулку ў Вялікабрытаніі


Уладзімер Ашуркоў
Уладзімер Ашуркоў

Паплечнік расейскага апазыцыйнага лідэра Аляксея Навальнага, выканаўчы дырэктар «Фонду па барацьбе з карупцыяй» Уладзімір Ашуркоў папрасіў палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі.

Пра гэта сам апазыцыянэр напісаў сёньня ў Twitter. Ён патлумачыў сваё рашэньне «палітычным перасьледам з боку ўладаў Расейскай Фэдэрацыі». Ад далейшых камэнтароў Ашуркоў адмовіўся.

Раней аб тым, што Ашуркоў зьбіраецца атрымаць прытулак у Вялікабрытаніі, напісала газэта «Известия». Паводле выданьня, апазыцыянэр падаў яшчэ ў ліпені гэтага года заяву ў брытанскае Міністэрства ўнутраных спраў з просьбай пра прытулак.

У анкеце, тлумачачы прычыну свайго звароту, Ашуркоў растлумачыў, што ён «ўдзельнічаў у апазыцыйнай палітычнай дзейнасьці на працягу многіх гадоў» і што ў Расеі яго чакае «арышт, ўтрыманьне ў нечалавечых умовах, катаваньні і несправядлівы суд». Разам з Ашурковым у Вялікабрытаніі знаходзяцца яго нованароджаны сын і грамадзянская жонка з дачкой ад першага шлюбу. Як сьцьвярджаюць «Известия», апазыцыянэру і яго сям’і выдадзены рэгістрацыйныя карткі, якія даюць права пражываць у Англіі, пакуль не будзе прынятае рашэньне аб прадастаўленьні або адмове ў палітычным прытулку.

Выканаўчы дырэктар «Фонду па барацьбе з карупцыяй» Ашуркоў стаў фігурантам крымінальнай справы ў траўні гэтага года. Яго абвінавацілі ў махлярстве са сродкамі, сабранымі на выбарчую кампанію палітыка Аляксея Навальнага, калі той балятаваўся на месца мэра Масквы. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён, а таксама Канстанцін Янкаўскас і Мікалай Ляскін прысвоілі некалькі мільёнаў рублёў, якія карыстальнікі інтэрнэту пералічылі Навальному.

Канстанцін Янкаўскас зьмешчаны пад хатні арышт, Мікалай Ляскін знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Уладзімір Ашуркоў схаваўся ад сьледзтва і 30 ліпеня быў абвешчаны ў вышук.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG