Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу дэманстранты пагадзіліся разабраць частку барыкадаў


У Ганконгу дэманстранты ў нядзелю пагадзіліся разабраць частку барыкад перад будынкам адміністрацыі, каб дзяржаўныя службоўцы маглі выйсьці на працу. У той жа дзень паліцыя папярэдзіла, што прыме неабходныя захады, каб ачысьціць вуліцы ад пратэстоўцаў перад пачаткам працоўнага тыдня 6 кастрычніка.

Як адзначае агенцтва Associated press, прадстаўнікі Фэдэрацыі студэнтаў, якая ўзначаліла масавыя акцыі пратэсту ў Ганконгу, заявілі, што пойдуць на перамовы з уладамі аб палітычных рэформах. Пры гэтым яны паведамілі пра гатоўнасьць працягваць акцыі пратэсту.

У ноч на нядзелю ў Ганконгу адбыліся сутыкненьні паміж маніфэстантамі і праваахоўнікамі, з ужываньне супраць актывістаў пярцовага газу і дубінак. Удзельнікі выступаў, якія пачаліся ў канцы верасьня, патрабуюць правядзеньня ў 2017 годзе ў Ганконгу прамых выбараў кіраўніка адміністрацыі, якога да гэтага часу прызначала падкантрольная Пэкіну калегія выбарнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG