Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрыліся курсы беларускай мовы для дзяцей

  • БелаПАН

Фота БелаПАН

Фота БелаПАН

Першыя заняткі бясплатных курсаў па беларускай мове «Мова нанова дзеткам» для дашкольнікаў прайшлі 5 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Менску.

Ініцыятары праекту падзялілі ахвочых павучыцца на курсах на дзьве групы: да пяці гадоў і ад пяці гадоў да пачатку школы. Заняткі для іх прайшлі адзін за адным. У першую групу прывялі сваіх дзяцей прыкладна дваццаць бацькоў, прыкладна гэтулькі ж — у другую.

Заняткі актыўна ідуць 30 хвілін, пасьля чаго дзецям прапаноўваецца 15 хвілін паглядзець беларускамоўныя мультфільмы.

Ідэю зладзіць заняткі па беларускай мове для дзяцей прапанавалі дарослыя слухачы курсаў «Мова нанова». Выкладаць мову для маленькіх беларусаў ініцыятары курсаў запрасілі Алену Церашкову — літаратарку, якая выдала тры ўласныя кніжкі зь дзіцячымі загадкамі, вершамі і казкамі па-беларуску, а таксама мае чатырох дзяцей.

«Мы настойваем, каб бацькі ня толькі прыводзілі дзяцей, але і самі ўдзельнічалі, размаўлялі па-беларуску, і спадзяемся, што такім чынам будзе больш людзей, якія цікавяцца нашай краінай, яе гісторыяй і культурай», — адзначыла Церашкова ў інтэрвію БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG