Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грозным прагрымеў выбух, чацьвёра паліцыянтаў загінулі


У Грозным ахвярамі выбуху сталі чацьвёра паліцыянтаў, яшчэ чацьвёра атрымалі раненьні.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры МУС Расеі, сьмяротнік зьдзейсьніў выбух каля канцэртнай залі. Пра пацярпелых цывільных не паведамляецца.

У нядзелю ў Грозным адзначаюць Дзень горада. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сваім віншаваньні адзначыў, што гэтае сьвята зьяўляецца сымбалем «перамогі над разрухай і вайной». У горадзе заплянаваныя каля 30-і сьвяточных мерапрыемстваў. Сам Кадыраў сёньня адзначае свой 38-ы дзень нараджэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG