Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пазбавілі Расею гандлёвых ільготаў


U.S. -- U.S. President Barack Obama meets with Israel's Prime Minister Benjamin Netanyahu (L) in the Oval Office of the White House in Washington October 1, 2014.
U.S. -- U.S. President Barack Obama meets with Israel's Prime Minister Benjamin Netanyahu (L) in the Oval Office of the White House in Washington October 1, 2014.

ЗША выключылі Расею са сьпісу краін, да якіх яны ўжывалі зьніжаныя мытныя тарыфы ў межах Генэральнай сыстэмы прэферэнцыяў. Адпаведная заява прэзыдэнта ЗША Барака Абамы апублікаваная на сайце Белага дома.

«Расея дастаткова прасунулася ў эканамічным разьвіцьці і палепшыла гандлёвую канкурэнтаздольнасьць, такім чынам, мэтазгодна завяршыць пазначаць Расею як краіну-бэнэфіцыяра, што разьвіваецца», — гаворыцца ў заяве. Згодна з дакумэнтам, рашэньне ўступіла ў сілу ў пятніцу.

У траўні Абама апавясьціў кангрэс пра будучае адкліканьне гандлёвых ільгот для Расеі, якія дзейнічалі ў адпаведнасьці з Генэральнай сыстэмай прэфэрэнцыяў.

У сьнежні 2006 года Эўрапейскі зьвяз прыняў рашэньне прыпыніць гандлёвыя ільготы для Беларусі ў рамках сваёй Агульнай сыстэмы прэфэрэнцыяў пакараньне за рэпрэсіі з боку афіцыйнага Менску ў дачыненьні да незалежных прафсаюзаў і невыкананьне рэкамэндацый Міжнароднай арганізацыі працы.

Генэральная сыстэма прэфэрэнцыяў ЗША цяпер дзейнічае ў дачыненьні да прыкладна 100 краін, перш за ўсё шэрагу афрыканскіх, лацінаамэрыканскіх, блізкаўсходніх, балканскіх і постсавецкіх краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG