Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ня будзе прадаваць зброю Ўкраіне


Гжэгаж Схетына

Гжэгаж Схетына

Польшча ня будзе пастаўляць Украіне зброю. Замест ваеннай дапамогі новы ўрад Польшчы гатовы забясьпечыць Украіну гуманітарнай дапамогай.

Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына у інтэрвію польскаму тэлеканалу TVP Info, спасылаючыся на той факт, што ва Ўкраіны хапае сваёй зброі, перадае Цензор.НЕТ са спасылкай на Espreso.tv.

«Украіна мае сваю зброю, акрамя таго, сама вырабляе добрае ўзбраеньне. Мы абсалютна дакладна будзем аказваць гуманітарную дапамогу», — заявіў Схетына.

Раней Томаш Сэмоняк, польскі міністар абароны заявіў пра гатоўнасьць пастаўляць зброю, калі Ўкраіна папросіць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG