Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памежныя катэры Ўкраіны абстраляныя ў Азоўскім моры


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Катэры берагавой аховы Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны былі абстраляныя зь мінамётаў ў суботу ў Азоўскім моры непадалёк ад Марыюпаля ў Данецкай вобласьці.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-цэнтар антытэрарыстычнай апэрацыі.

Па паведамленьні, катэры берагавой аховы Украіны, якія рухаліся на адлегласьці некалькіх кілямэтраў ад берагавой лініі, былі абстраляныя зь мінамётаў на ўчастку паміж Шырокіна і Безымянным ў Новаазоўскім раёне.

У паведамленьні адзначаецца, што абстрэл вёўся з тэрыторыі, падкантрольнай сэпаратыстам. Аб пацярпелых інфармацыі не паступала.

XS
SM
MD
LG