Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Умовы Андрэя Бандарэнкі. Што лепш: камэра 2 ці на 10 чалавек?


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

На 21 кастрычніка перапрызначаны разгляд касацыйнай скаргі праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі на вынесены яму прысуд. Першапачаткова касацыю мусілі разгледзець 31 кастрычніка. Суд першай інстанцыі прызнаў Бандарэнку вінаватым у злосным хуліганстве і асудзіў на 3 гады зьняволеньня. Былы палітвязень прызнаў віну часткова і аспрэчыў прысуд. У апошнім слове Бандарэнка казаў пра правакацыю з боку спэцслужбаў, але прызнаваў, што і сам «дапамог сваімі паводзінамі». У якім умовах знаходзіцца вязень на Валадарцы?

Бацька праваабаронцы Валер Бандарэнка паведаміў, што Андрэя трымаюць у камэры на 2 чалавекі, у якой нядрэнныя бытавыя ўмовы. Але ёсьць у знаходжаньні ў такой камэры і мінусы, мяркуе Валер Бандарэнка.

«Такія ўмовы, відаць, зроблены ўсё ж наўмысна. Бо калі ты ўдвох там знаходзісься, то магчымасьць нешта паведаміць на волю рэзка зьмяньшаецца. Вось як».

Паводле Валера Бандарэнкі, калі раней ягоны сын сядзеў на Валадарцы ў вялікай камэры, адкуль рэгулярна вызваляўся нехта з вязьняў, то інфармацыі пра сына ён атрымліваў больш. «Зараз — фактычна інфармацыйны вакуум», — заўважае бацька Андрэя Бандарэнкі.

У якую калёнію накіруюць Андрэя Бандарэнку, калі менскі гарадзкі суд пацьвердзіць прысуд, Валер Бандарэнка ня ведае. «Гэта будзе вырашацца, мяркую, пасьля 21 чысла, але мы спадзяёмся на перагляд справы. Бо ўсё ж не зрабіў ён такога, каб на 3 гады ды за краты», — мяркуе Валер Бандарэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG