Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: Расея павінна спрыяць спыненьню вагню


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры выказаў сур’ёзную занепакоенасьць узмацнелым гвалтам на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта ён заявіў у тэлефоннай размове зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым, якая адбыліся ў пятніцу.

Кэры падкрэсьліў, што Расея і прарасейскія сэпаратысты павінны неадкладна выканаць свае абавязальніцтвы ў адпаведнасьці з дамовамі ў Менску аб спыненьні вагню і выканаўчым пагадненьнем ад 9 верасьня, якое прадугледжвае практычныя крокі па рэалізацыі мірнага пляну.

Паведамляючы аб тэлефоннай размове дзяржсакратара з Лаўровым, прэс-сакратар дзярждэпартамэнту Джэн Псакі падкрэсьліла, што апошнія падзеі на ўсходзе Ўкраіны паставілі пад сумнеў спыненьне вагню.

У гутарцы з Лаўровым, якая, як паведаміла прэс-сакратар дзяржаўнага дэпартамэнту, працягвалася дзесяць хвілін, кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі згадаў і аб неабходнасьці забесьпячэньня «абароненай расейска-ўкраінскай мяжы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG