Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі адбываюцца парлямэнцкія выбары. Правацэнтрысты — у фаварытах


Сёньня ў Латвіі адбываюцца парлямэнцкія выбары. Як паведамляе агенцтва Reuters, латвійцы гатовыя падтрымаць правацэнтрысцкую кіроўную кааліцыю ў сувязі з узрослай напружанасцью ў адносінах з Расеяй з-за крызісу ва Ўкраіне.

Прэм’ер-міністар Лаймдота Страўюма заняла жорсткую пазыцыю ў адносінах да Масквы і заклікала да павышэньня выдаткаў на абарону і ўзмацненьня прысутнасьці НАТО ў рэгіёне.

Сярод яе галоўных апанэнтаў на выбарах — Сацыял-дэмакратычная партыя «Згода», якая карыстаецца падтрымкай этнічных расейцаў, якія складаюць каля чвэрці двухмільённага насельніцтва Латвіі.

Латвія, якая ў цяперашні час мае адну з найбольш хутка растучых эканомік у Эўропе, была прадстаўлена як прыклад паспяховай палітыкі жорсткай эканоміі.

Пасьля фінансавага крызісу 2008 году, ад якога Латвія моцна пацярпела, краіна скараціла выдаткі, заработную плату і працоўныя месцы, каб падтрымліваць прывязку сваёй валюты — лата да эўра. У гэтым годзе Латвія далучаецца да зоны эўра.

Тым ня менш, паўстала нэгатыўная рэакцыя супраць высокага ўзроўню беспрацоўя і палітыкі жорсткай эканоміі, што заахвоціла кіроўную кааліцыю засяродзіць выбарчую кампанію на адносінах з ЭЗ і Расеяй, а не на эканоміцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG