Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: схаваць прадмет пад дном аўтамабіля Канапляніка можна за 1 хвіліну


У Сьледчым камітэце Беларусі лічаць, што начальніку Ўпраўленьня сьледчага камітэту па Менску Дзьмітрыю Канапляніку «заклалі патроны ў аўтамабіль».

Праз 11 дзён пасьля затрыманьня на мяжы Дзьмітрыя Канапляніка і ягонай жонкі Сьледчы камітэт зрабіў заяву, у якой выклаў сваю вэрсію інцыдэнту. Паводле беларускіх сьледчых, неўстаноўленыя асобы ўчынілі адносна Канапляніка «дзеяньні кампрамэтуючага характару, якія выявіліся ў закладцы патронаў у аўтамабіль».

21 верасьня Дзьмітры Канаплянік з жонкай вяртаўся зь Вільні, куды выяжджаў «выключна ў турыстычных мэтах». Пры перасячэньні мяжы ў літоўскім пункце пропуску аўтамабіль быў «паглыблена дагледжаны». Пад дном машыны выяўленая скрынка з 50 патронамі калібру 9 мм Luger.

Праваахоўныя органы Літвы распачалі сьледзтва, Канапляніку і яго жонцы абмежавалі выезд зь Літоўскай Рэспублікі, іх пашпарты канфіскавалі.

Сьледчы камітэт Беларусі праводзіць сваю праверку.

«Беларускія сьледчыя зыходзяць з таго, што мытным органам Літвы, магчыма, паступіла паведамленьне пра наяўнасьць у аўтамабілі Канапляніка прадметаў кантрабанды, пра што сьведчыць факт паглыбленага надгляду аўтамабіля, які праводзіцца вельмі рэдка на выезьдзе з Літвы.

Таксама зьвяртае на сябе ўвагу факт спрацоўваньня ў начны час сыгналізацыі аўтамабіля, які знаходзіўся на стаянцы каля гатэлю падчас знаходжаньня Канапляніка ў Літве.

Беларускія сьледчыя правялі агляд аналягічнага аўтамабіля, у выніку чаго ўстаноўлена, што зыходзячы зь яго базавых канструктыўных асаблівасьцяў, схаванае разьмяшчэньне прадмета, аналягічнага выяўленаму ў аўтамабілі Канапляніка, пад дном аўтамабіля не ўяўляе цяжкасьцяў і можа быць зроблена без ускрыцьця салёна за вельмі кароткі час (да 1 хвіліны).

«Сам Канаплянік паляўнічым не зьяўляецца, зброяй не захапляецца. У Літве знаёмых ня мае, выяжджаў туды ўпершыню. Праграма знаходжаньня ў Вільні зьяўлялася сямейным адпачынкам і ўключала наведваньне гісторыка-культурных аб’ектаў», — тлумачыць Сьледчы камітэт Беларусі і выказвае гатоўнасьць дапамагчы літоўскаму боку ў высьвятленьні абставінаў інцыдэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG