Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канцэрце Макарэвіча ў Менску — аншляг


На канцэрце Андрэя Макарэвіча і «Машины времени» ў Палацы спорту ў Менску з нагоды 45-годьдзя — аншляг, перадае карэспандэнт Свабоды.

Публіка сустракае Макарэвіча вельмі цёпла, людзі падпяваюць. Шмат аховы і спэцназу.

Макарэвіч сьпяваў: "Ящик вас пугает каждый час", і дадаў: "а у нас то как пугает", у адказ Палац спорту у Менску выбухнуў аплядысмэнтамі.

***

Андрэй Макарэвіч заняў прынцыповую пазыцыю ў дачыненьні да цяперашняй расейскай улады і жорстка крытыкуе яе дзеяньні ва Ўкраіне.

Адну з апошніх сваіх песень музыка назваў «Моя страна сошла с ума». 12 жніўня на запрашэньне Фонду валянтэраў Украіны расейскі музыка наведаў рэгіёны Данбасу, вызваленыя ад сэпаратыстаў і выступіў з канцэртам перад украінскімі ўцекачамі.

Пазыцыя Макарэвіча стала падставай для нападак расейскай прапаганды і правакацый супраць музыкі. Пры канцы верасьня актывісты партыі «Другая Россия» паспрабавалі сарваць канцэрт Макарэвіча ў Маскве, распыліўшы ў памяшканьні сьлезацечны газ. У прэсе зьяўляліся паведамленьні пра тое, што апошнім часам у музыкі ўзьнікаюць праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Расеі.

XS
SM
MD
LG