Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 кастрычніка: Дзень беларускай вышыванкі і Мова нанова дзеткам


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Курсы «Мова нанова дзеткам» распачнуцца 5 кастрычніка ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасьці, 37а, мэтро Плошча Перамогі). Пачатак 11.00, працягласьць — адна гадзіна.

Менск. У бары «ДК» (Талбухіна, 4) — фэстываль «Дзень беларускай вышыванкі».

Менск. У межах «Месяца фатаграфii ў Менску» у творчай прасторы ЦЭХ адбудзецца лекцыя Мацэка Набрдаліка Comfort zone is a bad place to be in (Зона камфорту — дрэннае месца). Пачатак а 17-ай.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1733 — Саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Вэцін абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1793 — Дэкрэтам Нацыянальнага канвэнту ўведзены Францускі рэспубліканскі каляндар.

1921 — у Лёндане быў заснаваны Міжнародны ПЭН-клюб.

1939 — канец ваеннай кампаніі ў Польшчы. Польскі генэрал Францішак Клебэрг, які ў раёне Коцка вёў баі зь немцамі і чырвонаармейцамі, з-за недахопу прадуктаў харчаваньня і боепрыпасаў, капітуляваў перад немцамі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1713 — Дэні Дыдро, францускі пісьменьнік і філёзаф. Імя Дыдро назаўжды зьлілося з самай сутнасьцю васямнаццатага стагодзьдзя, якое засталося ў памяці чалавецтва як стагодзьдзе францускае. Перадавыя ідэі Францыі захапілі тады ўвесь сьвет, і Дыдро — знак яе духоўнай моцы. Рэвалюцыянэр у мастацтве і філязофіі, ён заклаў падмурак новых грамадзкіх ідэалаў і новага сьветапогляду напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі, чым і заслужыў удзячнасьць ня толькі сучасьнікаў, але і наступных пакаленьняў.

1936 — Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславакіі й першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі.

«Той, хто ставіцца да сябе занадта сур’ёзна, пастаянна падвяргае сябе рызыцы выглядаць сьмешным; той жа, хто здольны пастаянна сьмяяцца над сабой, ніколі сьмешным ці не здаецца»

Вацлаў Гавал

У гэты дзень памерлі:

1937 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

1938 — Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

Каляндар Бахарэвіча: 5 лістапада 1930 Сынклер Льюіс зьдзекуецца з швэдзкага журналіста, які паведамляе пісьменьніку пра ўзнагароджаньне Нобэлеўскай прэміяй

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG