Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Зялёныя чалавечкі» атрымаюць сваё сьвята. На дзень нараджэньня Пуціна


Заканадаўчую ініцыятыву ўнёс у Думу дэпутат Ігар Зотаў, лідэр Расейскай партыі пэнсіянэраў за справядлівасьць. Паводле яго словаў, гэтая ініцыятыва ўзьнікла пасьля шматлікіх зваротаў грамадзян.

Як сказаў расейскай газэце «Известия» намесьнік міністра абароны Расеі Мікалай Панкоў, міністэрства ініцыятыву ўспрыняло пазытыўна, яна таксама станоўча ўспрынятая ва ўсіх вайсковых частках. Выраз «ветлівыя людзі» прыдумала расейская прапаганда замест тэрміну «зялёныя чалавечкі», якім ва Ўкраіне апісвалі невядомых ваенізаваных людзей. Сёлета ў лютым расейскамоўныя салдаты бяз знакаў адрозьненьня «хлынулі» ў Крым, дзе захапілі стратэгічныя пазыцыі паўвострава — ад аэрапортаў да вайсковых базаў і будынку парлямэнту.

Крэмль спачатку ўпарта адмаўляў прысутнасьць сваіх вайскоўцаў у Крыме. Праз месяц пасьля крымскага рэфэрэндуму Ўладзімер Пуцін нарэшце прызнаў, што «зялёныя чалавечкі» былі расейскімі вайскоўцамі і пахваліў іх за прафэсіяналізмі».

Папулярнасьць мэму «ветлівыя людзі» не згасае. У Расеі прадаюцца футболкі з выявай Пуціна ў камуфляжы і з подпісам «Самы ветлівы чалавек».

Калі Дума падтрымае прапанову, то «Дзень ветлівых людзей» якраз супадзе зь днём нараджэньня Ўладзімера Пуціна, 7 кастрычніка. Гэта таксама дзень, калі ў Маскве ў 2006 годзе была забітая журналістка, выкрывальны крытык Крамля Ганна Паліткоўская.

XS
SM
MD
LG