Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваахоўныя органы разьбіраюцца з камісіяй па адукацыі


Праца камісіі не задаволіла Аляксандра Лукашэнку. Кіраўнік Беларусі патрабуе аб’ектыўна разабрацца ў праблемах сфэры адукацыі.

«На адрас сыстэмы адукацыі гучыць нямала нараканьняў, прытым справядлівых. Гэта тычыцца зьместу і складанасьці навучальных праграм, якасьці падручнікаў, падыходу да моўнай падрыхтоўкі вучняў, шостага школьнага дня і іншых пытаньняў.

На маё даручэньне адна камісія ўжо скончыла працаваць, і я катэгарычна не задаволены тым, як праходзіла гэтая праца (асабліва на апошняй стадыі), і ўмяшаньнем асобных чыноўнікаў у яе працу. Цяпер разьбіраюцца праваахоўныя органы. Ацэнку атрымаюць усе, хто спрабаваў уплываць на вынік працы гэтай камісіі.

Тым ня менш мне прыйшлося прызначыць паўторную групу спэцыялістаў, якія вывучаць усе існуючыя сёньня ў школе праблемы — ад скаргаў настаўнікаў на празьмерныя нагрузкі (інфармацыі, справаздачы) да скаргаў вучняў, якія не ўспрымаюць тое, чаго не павінна быць у школе», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы зь фіналістамі рэспубліканскага конкурсу прафэсійнага майстэрства пэдагогаў «Настаўнік году Рэспублікі Беларусь», паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на цяжкасьці ў эканоміцы, апошнім часам былі прынятыя рашэньні, накіраваныя на павышэньне матэрыяльнага стымуляваньня працы настаўнікаў. Разам з тым ён заўважыў, што ў гэтым пытаньні многае залежыць і ад саміх пэдагогаў, іх здольнасьці пераарыентавацца і выбудаваць сваю працу з навучэнцамі ў адпаведнасьці з сучаснымі патрабаваньнямі, у тым ліку шырэй выкарыстоўваць дадатковыя заняткі, розныя гурткі і факультатывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG