Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Меркаваны аўтар аповесьці пра мэра Ладуцьку на Акрэсьціна


Павал Сьпірын Фота — «<a href="http://www.belgazeta.by/">БелГазета</a>»

Павал Сьпірын Фота — «<a href="http://www.belgazeta.by/">БелГазета</a>»

1 кастрычніка ў Менску міліцыя затрымала Паўла Сьпірына. Па інфармацыі выданьня «Беларускі партызан», 30-гадовы беспрацоўны разаслаў на 1500 электронных адрасоў работнікаў Менскага гарвыканкаму тэкст сатырычнай аповесьці пра кіраўніка гораду — Мікалая Ладуцьку.

Грамадзянская жонка затрыманага Ірына паведаміла Радыё Свабода, что нічога ня ведае пра сатырычную аповесьць.

Паводле Ірыны, першы раз міліцыянты прыйшлі па Паўла позна ўначы, але ім не адчынілі. Тады міліцыянты вярнуліся раніцай наступнага дня. Без тлумачэньняў забралі Паўла з сабой.

«Ніякага гвалту ў дачыненьні да майго мужа не ўжывалася. Ён адчыніў дзьверы, і міліцыянты сказалі ісьці зь імі. Я была ў іншым пакоі. Сабраўся і пайшоў», — кажа Ірына.

Жанчына званіла ў турму на Акрэсьціна, дзе даведалася, што муж там адбывае арышт на 15 сутак.

«Прычыну называць адмовіліся. Сказалі, што ён скажа мне сам. Дзе і калі гэта адбудзецца, я ня ведаю. Зразумела, што зьвязацца зь ім у мяне няма магчымасьці», — кажа жанчына.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» лічаць, што Паўла Сьпірына абвінавачваюць пакуль у хуліганстве, але за тыя 15 сутак, што ён праседзіць у ізалятары, сьледчыя паспрабуюць прад’явіць яму новае абвінавачаньне — «абраза гонару і годнасьці» высокапастаўленага чыноўніка — Мікалая Ладуцькі.

Ён сказаў, што нічога страшнага не зрабіў, што могуць даць толькі 15 сутак

«Я думала, што 15 сутак — і ўсё. А тут усе тэлефануюць і запытваюць пра аповесьць, за якую можа пагражаць нешта больш сур’ёзнае. Ужо пачынаю нэрвавацца».

Наконт сатырычнай аповесьці пра Мікалая Ладуцьку Ірына нічога ня ведае:

«Я толькі зараз пра гэта даведваюся ад журналістаў і юрыстаў. Муж мне нічога пра яе не казаў. Муж паводле адукацыі юрыст, і нічога жахлівага ён ня мог зрабіць. Пасьля арышту ў яго была магчымасьць пазваніць мне. Ён сказаў, што нічога страшнага не зрабіў, што могуць даць толькі 15 сутак».

Паўлу Сьпірыну 30 гадоў. З Ірынай ён жыве ў грамадзянскім шлюбе. У пары ёсьць дзіця — 3-гадовы хлопчык.

XS
SM
MD
LG