Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі асьцерагаецца паўтарэньня рэвалюцыі 1917 году ў Расеі


Былы кіраўнік ЮКАСу Міхаіл Хадаркоўскі лічыць, што Расея пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Пуціна рухаецца да эканамічнага крызісу, які можа выклікаць народнае паўстаньне накшталт рэвалюцыі 1917 году.

У інтэрвію амэрыканскаму журналісту Чарлі Роўзу Хадаркоўскі сказаў: «Я баюся, што Пуцін зьбіраецца прывесьці краіну да крызісу значна хутчэй, чым многім хацелася б». «Усе аўтарытарныя рэжымы, асабліва тыя, што, як гэты, заснаваныя не на ідэалёгіі, а на пэўным чалавеку, зьяўляюцца вельмі нестабільнымі. Для таго каб захаваць уладу, такія аўтарытарныя лідэры вымушаныя выпальваць зямлю вакол сябе, чым Пуцін і займаецца», — цытуе экс-кіраўніка ЮКАСу агенцтва Bloomberg.

У той жа час, нягледзячы на нэгатыўны прагноз разьвіцьця сытуацыі ў Расеі, Хадаркоўскі выказаў здагадку, што на выбарах 2018 Пуцін чарговы раз будзе абраны прэзыдэнтам. Раней Хадаркоўскі не выключыў, што існуючы ў Расеі палітычны рэжым можа захоўвацца яшчэ 20 гадоў, калі яго прадстаўнікі ня зробяць памылак.

На думку Хадаркоўскага, Расея магла б пазьбегнуць будучага крызісу, калі б стала на шлях інтэграцыі з Эўропай.

Міхаіл Хадаркоўскі прыляцеў у ЗША, каб прадставіць у Вашынгтоне праграмную заяву грамадзкага праекту «Адкрытая Расея», заснаванага ім яшчэ ў 2001 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG