Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Парашэнкі: Януковіч атрымаў грамадзянства Расеі


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Разам з Віктарам Януковічам, грамадзянства атрымалі былі прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў і былы генэральны пракурор Віктар Пшонка.

Такую інфармацыю разьмясьціў у фэйсбук дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі Андрэй Герашчанка.

«Па інфармацыі з апэратыўных крыніцаў я даведаўся, што грамадзянства здраднікам Украіны было прадстаўлена асобным сакрэтным указам Прэзыдэнта Расеі Пуціна ў якасьці ўзнагароды за верную службу па развале нацыянальнай бясьпекі, абароны, у сыстэме правапарадку і эканомікі».

У постскрыптуме да свайго допісу Андрэй Герашчанка згадвае Аляксандра Лукашэнку:

«Я не прыхільнік Лукашэнкі ці іншых аўтарытарных рэжымаў, але ідэю пра зьмену Канстытуцыі і заканадаўства на прадмет пазбаўленьня грамадзянства здраднікаў падтрымліваю. Дэмакратыя мусіць быць з кулакамі!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG