Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нападнік на абменьнік у Менску памёр у шпіталі


23-гадовы жыхар Мастоўскага раёна Менскай вобласьці 1 кастрычніка захапіў пункт абмену валют у гандлёвым цэнтры «Шчасьце» ў Менску і ўзяў у закладніцы касірку.

Падчас апэрацыі праваахоўных органаў нападнік атрымаў раненьне ў галаву і быў дастаўлены ў 5-ю больніцу. 2 кастрычніка мужчына памёр.

Пра гэта паведамляе Беларусь сегодня.

Напад на абменьнік адбыўся ў дзённы час. Мужчына меў пры сабе прадмет, падобны да пісталета Макарава. Правахоўныя органы некалькі гадзінаў вялі зь ім перамовы, пазьней было прынята рашэньне нейтралізаваць нападніка. Дзяўчына-касірка была вызвалена, яе жыцьцю нічога не пагражае — паведамляў Сьлдечы камітэт. Па факце захопу ўзбуджаная крымінальная справа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG