Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйскім парку раскопваюць магілы нямецкіх салдат


У цэнтры Бабруйску пачалася эксгумацыя парэшткаў нямецкіх вайскоўцаў.

У вайну (1941–1944) у сквэры між вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Савецкай ды Сацыялістычнай, ля Мікалаеўскай царквы, былі вялікія нямецкія могілкі. Старажылы памятаюць, як і некалькі год па вайне ўвесь сквэр стаяў у крыжах. Потым магілы зраўнялі зь зямлёй, зрабілі тут зону адпачынку, на рагу пабудавалі тэатар.

І вось з ініцыятывы Народнага зьвязу Нямеччыны па доглядзе за вайсковымі пахаваньнямі 1 кастрычніка пачаліся раскопкі. Працы вядуць вайскоўцы 52-га адмысловага пошукавага батальёну ВС Беларусі. Ужо раскапана больш за дзясятак магіл, знойдзеныя парэшткі. Усяго, паводле ацэнкі, на гэтай пляцоўцы каля 200 пахаваньняў. Працы плянуецца скончыць праз тры тыдні, тады ўсе знойдзеныя парэшткі будуць ідэнтыфікаваныя й урачыста перапахаваныя пад Бабруйскам на нямецкіх вайсковых могілках ля вёскі Шчаткава.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG