Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ сочыць за беларусамі, якія ваююць у Данбасе


«У беларускім заканадаўстве ёсьць адказнасьць за наёмніцтва», — заявіў сёньня старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валеры Вакульчык, адказваючы на пытаньні журналістаў пра ўдзел беларусаў у баявых дзеяньнях у Данбасе.

Журналісты спыталіся ў кіраўніка КДБ, ці адсочвае ягонае ведамства лёс тых беларусаў, якія ўдзельнічаюць у ваенных дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны, нягледзячы на тое, на чыім баку яны ваююць — на баку ўкраінскай дзяржавы або сэпаратыстаў.

Генэрал Вакульчык сказаў, што адпаведныя дзяржаўныя структуры Беларусі займаюцца падрыхтоўкай такой інфармацыі, падкрэсьліўшы, што для нашых органаў ня важна, на чыім баку — на тым ці на другім — ваююць беларусы. Калі такая інфармацыя будзе ўстаноўленая — альбо КДБ, альбо нейкімі іншымі праваахоўнымі структурамі, — у адпаведнасьці з адказнасьцю за наёмніцтва грамадзяне Беларусі будуць несьці крымінальную адказнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG