Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івана Шылу пасадзілі на двое сутак, недаседжаных з-за алергіі ў 2011-м


Іван Шыла

Іван Шыла

Напярэдадні ўвечары міліцыя прыходзіла дадому да Івана Шылы і, не застаўшы хлопца, пакінула позву, каб на раніцу Іван зьявіўся ў міліцыю

У выніку 2 кастрычніка Шылу арыштавалі на двое сутак, 4 кастрычніка яго маюць вызваліць.

Бацька актывіста Ўладзімер Шыла патлумачыў Свабодзе, гэтыя двое сутак «віселі» на Іване яшчэ зь 2011 году: «Падчас адбываньня 10-дзённаяга арышту пасьля адной з маўклівых акцый, у Івана пачалася моцная алергія. Яго з турмы адвезьлі ў салігорскую лякарню. Пасьля выпіскі ён пайшоў дадому і фактычна двое неадседжаных сутак так і заставаліся „вісець“. Я спадзяюся, што ў суботу ранкам яго выпусьцяць».

XS
SM
MD
LG