Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр адзначыў дзевяностагодзьдзе


Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр адзначыў у сераду свой ​​дзевяносты дзень нараджэньня.

"Гэта было выдатнае першае дзевяностагодзьдзе" — пажартаваў юбіляр, зьвяртаючыся да гасьцей, якія сабраліся, каб адзначыць юбілей былога прэзыдэнта ў Цэнтры Картэра ў Атланце. Абраньне прэзыдэнтам стала вяршыняй яго палітычнага жыцьця, сказаў Джымі Картэр, але лепшыя часы наступілі пасьля сыходу з Белага дома і арганізацыі Цэнтра Картэра, мэтай якога зьяўляецца падтрымка правоў чалавека ў сьвеце.


На прэзыдэнцтва Картэра выпаў сур’ёзны энэргетычны крызіс, зацяжная рэцэсія, інфляцыя, ўварваньне Савецкага Саюза ў Аўганістан, на што Джымі Картэр адказаў байкотам Алімпіяды ў Маскве, падтрымкай аўганскіх маджахедаў ізварочваньнем так званага дэтанта, стратэгіі разрадкі міжнароднай напружанасьці. Да канца прэзыдэнцтва яго рэйтынгі ўпалі да рэкордна нізкіх адзнак. Ён прайграў на прэзыдэнцкіх выбарах у 1979 Рональду Рэйгану.

Дзякуючы сваёй актыўнай міратворчай і праваабарончай дзейнасьці ў апошнія трыццаць з лішнім гадоў Джымі Картэр рэабілітаваў сябе ў вачах многіх амэрыканцаў. У 2002 годзе ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру за дзейнасьць у рамках Цэнтра Картэра. Ён стаў вядомы сваёй рэзкай крытыкай іракскай кампаніі прэзыдэнта Буша і іншых сілавых акцый Злучаных Штатаў за мяжой. Ён спрабаваў выступаць з пасрэдніцкімі намаганьнямі ў супрацьстаяньні ЗША з Паўночнай Карэяй і ў ізраільска-палестынскім канфлікце.

Адзначаючы свой дзевяносты дзень нараджэньня, Джымі Картэр абвясьціў, што ў яго наперадзе непачаты край работы.

Прэзыдэнт Барак Абама і чатыры былыя прэзыдэнты Злучаных Штатаў 25 красавіка 2013 года ўзялі ўдзел у цырымоніі адкрыцьця бібліятэкі і музэя імя Джорджа Буша-малодшага ў Даласе ў штаце Тэхас.
Прэзыдэнт Барак Абама і чатыры былыя прэзыдэнты Злучаных Штатаў 25 красавіка 2013 года ўзялі ўдзел у цырымоніі адкрыцьця бібліятэкі і музэя імя Джорджа Буша-малодшага ў Даласе ў штаце Тэхас.


Картэр на 111 дзён маладзейшы за былога прэзыдэнта Джорджа Буша-старэйшага, які ня так даўно адзначыў сваё дзевяностагодзьдзе скачком з парашутам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG