Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША патаньнелі акцыі і нафта


Нафта ўчора каштавала 91 даляр за барэль.

У сераду рэзка ўпалі галоўныя рынкавыя індэксы на Уол-стрыт. Індэкс Dow Jones, які адлюстроўвае кошт акцый трыццаці найбуйнейшых кампаній і S & P 500, які ўключае пяцьсот кампаній, зьнізіліся амаль на паўтара працэнта. Цана кантрактаў на куплю нафты склала каля 91 даляра за барэль, што зьяўляецца самай нізкай цаной з красавіка 2013 года.

Падставай для рэзкага падзеньня каціровак сталі апублікаваныя ў сераду нечаканыя зьвесткі аб запаволеньні выпуску прамысловай прадукцыі ў Нямеччыне і ў Злучаных Штатах. Трывог трэйдэрам дадала інфармацыя аб першым выпадку выяўленьня заражэньня вірусам ліхаманкі Эбола ў ЗША. Нэгатыўна на рынках адбіваецца і пэрспэктыва павышэньня крэдытнай стаўкі амэрыканскім Фэдэральным рэзэрвовым банкам.

Цана нафты зьніжалася другі дзень запар, нягледзячы на інфармацыю пра больш нізкія, чым прагназавалася, запасы нафты і нафтапрадуктаў у Злучаных Штатах.

Кастрычніка традыцыйна зьяўляецца месяцам рэзкіх рынкавых ваганьняў на Уол-стрыт. Паводле назіральнікаў, за падзеньнем акцый пакуль не назіраецца доўгачасовай тэндэнцыі. У той жа час, цэны нафты ўжо ўпалі да ўзроўню, калі краіны-чальцы АПЭК могуць пачаць скарачэньне яе вытворчасьці ў надзеі прадухіліць далейшае патаньненьне энэрганосьбітаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG